схітры́ць гл. хітрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схітры́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. схітру́ схітры́м
2-я ас. схітры́ш схітрыце́
3-я ас. схітры́ць схітра́ць
Прошлы час
м. схітры́ў схітры́лі
ж. схітры́ла
н. схітры́ла
Загадны лад
2-я ас. схітры́ схітры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час схітры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

схітры́ць сов. схитри́ть; сплутова́ть; слука́вить;

с., гуля́ючы ў ка́рты — схитри́ть (сплутова́ть), игра́я в ка́рты;

ы́ў, не сказа́ў пра́ўды — схитри́л (слука́вил), не сказа́л пра́вды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Пайсці на хітрасць, зманіць. [Рыбак:] — Слухай. Ты паслухай мяне. Калі мы .. [паліцаяў] не падман[ё]м, не схітрым, яны нас закатуюць. Быкаў. — Што з табой? Ты нечым усхваляваны? — запытала ў мяне мама .. — Галава крыху баліць, — паспрабаваў схітрыць я. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хітры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; незак.

Праяўляць хітрасць.

Не трэба х.

|| зак. схітры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схітрава́ць сов., см. схітры́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

словчи́ть сов., разг. схітры́ць; (вывернуться) вы́круціцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схитри́ть сов. (проявить хитрость) схітрава́ць, схітры́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схітрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Тое, што і схітрыць. Яня трохі схітравала — рукі памыла, а твар не, адно вочы мокрымі пальцамі працерла, і хутчэй за стол. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашукаць, абмануць, абманіць, падмануць, абдурыць, паддурыць, правесці, падвесці, абвесці, звесці, абысці, схітраваць, схітрыць, абхітрыць, перахітрыць, аблічыць, абважыць; абгуляць, падседзець, скруціць, абкруціць, аблытаць, апутаць, нагрэць, абалваніць, абжуліць, зжульнічаць, ачмурыць, ачмуціць (разм.) □ увесці ў зман, абвесці вакол пальца, абкруціць вакол пальца, падвесці пад манастыр, пусціць пыл у вочы, пусціць пылу ў вочы, абуць у лапці

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)