схмурне́ць гл. хмурнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схмурне́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. схмурне́ю схмурне́ем
2-я ас. схмурне́еш схмурне́еце
3-я ас. схмурне́е схмурне́юць
Прошлы час
м. схмурне́ў схмурне́лі
ж. схмурне́ла
н. схмурне́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час схмурне́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

схмурне́ць сов. помрачне́ть, нахму́риться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схмурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць хмурным, панурым. Валерка супакоіўся і маўчаў. Маўчаў, схмурнеў і Сцяпан. Пташнікаў. А яна [дзяўчына]: то ўсміхнецца, То схмурнее на хвілінку, То навокал азірнецца. Ставер.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наморшчыцца, выяўляючы суровасць, задумлівасць і пад. На сакратаровым твары збегліся зморшчыны, і радасны звычайны твар неяк схмурнеў. Мікуліч. [Валера] напалохаў мяне. Бровы схмурнелі, чырвоныя плямы на твары. Савіцкі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Стаць пахмурным, змрочным (пра неба, пагоду і пад.). Неба схмурнела. / у безас. ужыв. К канцу дня схмурнела, раптам захаладала. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хмурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рабіцца, станавіцца хмурным (у 1 знач.), воблачным.

Хмурнела неба.

2. перан. Станавіцца панурым, хмурным (у 2 знач.).

|| зак. схмурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)