схваста́ць, схвашчу́, схво́шчаш, схво́шча; схвашчы́; -ста́ны; зак.

1. што. Хвошчучы чым-н., сасцёбаць (разм.).

С. лісце з куста.

2. каго (што). Збіць, хвошчучы чым-н.

С. карову пугай.

3. што. Хвошчучы, сапсаваць.

С. пугу.

|| незак. схво́стваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схваста́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. схвашчу́ схво́шчам
2-я ас. схво́шчаш схво́шчаце
3-я ас. схво́шча схво́шчуць
Прошлы час
м. схваста́ў схваста́лі
ж. схваста́ла
н. схваста́ла
Загадны лад
2-я ас. схвашчы́ схвашчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час схваста́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

схваста́ць сов.

1. разг. схлеста́ть;

с. лі́сце — схлеста́ть ли́стья;

2. (испортить хлестанием) исхлеста́ть, измоча́лить;

3. (избить) исхлеста́ть, исполосова́ть, исстега́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схваста́ць, схвашчу, схвошчаш, схвошча; зак.

Разм.

1. што. Сасцёбаць, хвошчучы чым‑н. Схвастаць лісце з куста.

2. каго. Збіць, хвошчучы чым‑н. [Брат] абапёрся аб стол, так і прастаяў. Аказваецца, белапалякі схвасталі розгамі, што не можа сесці. Баранавых. Тоня .. схвастаў ламачынаю свайго каня. Чорны.

3. што. Хвошчучы, знішчыць, сапсаваць што‑н. [Янка:] — Чуць твой пруток не схвастаў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схво́стваць гл. схвастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схво́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да схвастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схлеста́ть сов., прост. схваста́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

исхлеста́ть сов., разг.

1. (избить) схваста́ць;

2. (испортить хлестанием) схваста́ць, сасцяба́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схваста́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад схвастаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

исстега́ть сов., в разн. знач., разг. схваста́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)