сфінкс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Каменная скульптура ляжачага льва з чалавечай галавой.

2. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: крылатая істота з тулавам ільва, з галавой і грудзямі жанчыны, якая забівала падарожнікаў, што не маглі разгадаць зададзеную загадку.

3. перан. Пра незразумелую, загадкавую істоту, дзіўнага чалавека (кніжн.).

Гэты чалавек для мяне — с.

4. Назва роду, парода некаторых жывёл, насякомых і інш.

Кот пароды с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сфі́нкс

‘скульптура’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сфі́нкс сфі́нксы
Р. сфі́нкса сфі́нксаў
Д. сфі́нксу сфі́нксам
В. сфі́нкс сфі́нксы
Т. сфі́нксам сфі́нксамі
М. сфі́нксе сфі́нксах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сфі́нкс

‘міфалагічная істота; малпа; матыль’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сфі́нкс сфі́нксы
Р. сфі́нкса сфі́нксаў
Д. сфі́нксу сфі́нксам
В. сфі́нкса сфі́нксаў
Т. сфі́нксам сфі́нксамі
М. сфі́нксе сфі́нксах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сфінкс м., в разн. знач. сфинкс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сфінкс, ‑а, м.

1. У старажытным Егіпце — каменная скульптура ляжачага льва з чалавечай галавой, якая ўвасабляла магутнасць фараона.

2. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — крылатая істота з тулавам ільва, з галавой жанчыны, якая забівала падарожнікаў, што не маглі разгадаць зададзеную загадку. // Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца загадкай, хто (што) незразумелы (незразумела) для іншых. Вікця — дзяўчына, якую чакае Веньямін, — таксама казка. Сфінкс. Навуменка.

3. Малпа з роду павіянаў.

4. Род буйных матылёў.

[Грэч. sphinx.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сфинкс в разн. знач. сфінкс, род. сфі́нкса м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)