суцэ́льнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. суцэ́льнасць
Р. суцэ́льнасці
Д. суцэ́льнасці
В. суцэ́льнасць
Т. суцэ́льнасцю
М. суцэ́льнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

суцэ́льнасць ж. це́льность; см. суцэ́льны 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суцэ́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць суцэльнага (у 3, 4 знач.). Усё гэта стамляе Шаўца, перашкаджае думаць, парушае суцэльнасць думак. Галавач. У семінарыі — цвёрды парадак. У інтэрнаце — таксама. Усё змяшчаецца ў адным вялікім гмаху, складае адну суцэльнасць. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суцэ́льны, -ая, -ае.

1. Які цягнецца без прамежкаў, цалкам займае сабой усю прастору.

Суцэльная паласа асфальту.

2. Такі, які ахоплівае ўсіх ці ўсё; паўсюдны, усеагульны.

Суцэльная электрыфікацыя.

3. Зроблены з аднаго кавалка; не састаўны.

Падлога з суцэльных дошак.

Суцэльная парода (якая не падзяляецца на пласты па сваёй структуры).

|| наз. суцэ́льнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аргані́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць арганічнага ​2 (у 2 знач.); непарыўная звязанасць, суцэльнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)