сухасто́й, -ю, м., зб.

Засохлыя на корані дрэвы.

|| наз. сухасто́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухасто́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. сухасто́й
Р. сухасто́ю
Д. сухасто́ю
В. сухасто́й
Т. сухасто́ем
М. сухасто́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сухасто́й, -то́ю м. сухосто́й, сухосто́йник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сухасто́й, ‑ю, м., зб.

Засохлыя на корані дрэвы. Назаўтра .. [Катлубовіч] .. устаў нацямочку і да падвячорка спускаў сухастой у лесе. Чорны. Карэнне ў глебе бомбы пакрамсалі. Усюды — буралом ды сухастой. Аўрамчык. // Тое, што і сухастоіна. Натрапіўшы на выварат ці сухастой,.. [Антон] шкадаваў дрэва, як нябожчыка. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сухасто́й ’высахлае на корані дрэва’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Пятк. 1), ’сухі лес, сушняк, засохлыя дрэвы’ (Касп., Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі, Янк. 2, Сцяшк.), сухосто́й ’тс’ (ТС), сухасто́іна ’засохлае асобнае дрэва’ (Сл. ПЗБ, Янк. 2). Да сухі і стаяць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сушня́к, -у́, м., зб. (разм.).

Сухое сучча, галлё; сухастой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подсто́й с.-х. сухасто́й, -то́ю м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сухапасто́й ’сухі, але стаячы на пні лес’ (Варл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. сухоподсто́йное де́ревосухастой, сушняк’, польск. дыял. suchopostoje ’стаялае высахлае дрэва ў лесе’. Да сухастой (гл.), з няяснай устаўкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сухосто́йI собир. (засохшие на корню деревья) сухасто́й, -то́ю м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суха...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) сухі (у 1 знач.), які мае адносіны да сухасці (у 1 знач.), напр.: сухавей, сухалюбівы, сухаядзенне;

2) з сухім (у 3 знач.), у сухім выглядзе, напр.: сухапрасаваны, сухасалёны, сухафрукты;

3) з сухім (у 4 знач.), напр.: сухабокі, сухаверхі, сухарукі, сухастой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)