суфлёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Работнік тэатра, які суфліруе акцёрам.

|| прым. суфлёрскі, -ая, -ае.

Суфлёрская будка (на сцэне).

2. Падказчык (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суфлё́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. суфлё́р суфлё́ры
Р. суфлё́ра суфлё́раў
Д. суфлё́ру суфлё́рам
В. суфлё́ра суфлё́раў
Т. суфлё́рам суфлё́рамі
М. суфлё́ру суфлё́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

суфлёр м. суфлёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суфлёр суфлёр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суфлёр, ‑а, м.

Работнік тэатра, які суфліруе акцёрам. Самадзейныя артысты, як правіла, ролі на памяць не вучылі, і ўся надзея была на суфлёра. Губарэвіч. // Разм. Падказчык.

[Фр. souffleur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суфлё́рыць

‘суфлёрыць каму-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. суфлё́ру суфлё́рым
2-я ас. суфлё́рыш суфлё́рыце
3-я ас. суфлё́рыць суфлё́раць
Прошлы час
м. суфлё́рыў суфлё́рылі
ж. суфлё́рыла
н. суфлё́рыла
Загадны лад
2-я ас. суфлё́р суфлё́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час суфлё́рачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)