суту́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; незак.

Быць або рабіцца сутулым; горбіцца.

|| зак. ссуту́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суту́ліцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. суту́люся суту́лімся
2-я ас. суту́лішся суту́ліцеся
3-я ас. суту́ліцца суту́ляцца
Прошлы час
м. суту́ліўся суту́ліліся
ж. суту́лілася
н. суту́лілася
Загадны лад
2-я ас. суту́лься суту́льцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час суту́лячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

суту́ліцца несов. суту́литься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суту́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.

Злёгку згінаць спіну; горбіцца. Багдановіч, як і Чэхаў, таксама быў, бадай, вышэй чым сярэдняга росту, злёгку сутуліўся, канфузліва пакашліваў. «Полымя». // Станавіцца згорбленым. Шырокія плечы сутуліліся і нельга было зразумець — ад старасці яны ці ад працы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссуту́ліцца гл. сутуліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суту́литься суту́ліцца, го́рбіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́рбіцца, -блюся, -бішся, -біцца; незак.

Выгінаць спіну гарбом; сутуліцца.

Г. пры хадзьбе.

|| зак. зго́рбіцца, -блюся, -бішся, -біцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рбіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; незак.

1. Выгінаць спіну гарбом; сутуліцца. Ад двухпудовага рэчавага мяшка дзяўчына крыху горбілася. Карпюк. Заранік горбіўся, трос галавой, аднак хавацца пад страху не думаў. Хадкевіч.

2. Паднімацца гарбом, утвараць выпукласць. Навакол сінелі лясы і горбіліся жоўтыя ад іржышча ўзгоркі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)