сурма́, -ы́, ж.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які ўжываецца ў розных сплавах у тэхніцы, у друкарскай справе і пад.

2. Фарба для чарнення валасоў, броваў і пад. (уст.).

|| прым. сурмя́ны, -ая, -ае.

Сурмяныя руды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сурма́

‘хімічны элемент; фарба’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сурма́
Р. сурмы́
Д. сурме́
В. сурму́
Т. сурмо́й
сурмо́ю
М. сурме́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сурма́

‘музычны інструмент’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сурма́ су́рмы
сурмы́
Р. сурмы́ су́рмаў
Д. сурме́ су́рмам
В. сурму́ су́рмы
сурмы́
Т. сурмо́й
сурмо́ю
су́рмамі
М. сурме́ су́рмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сурма́ ж., в разн. знач. сурьма́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сурма́ 1, ‑ы, ж.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал, ужываецца ў тэхніцы і медыцыне. Сплавы сурмы.

2. Уст. Чорная фарба для валасоў, броваў і пад.

сурма́ 2, ‑ы; мн. сурмы, ‑аў; ж.

Старажытны ўкраінскі народны музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы, які выкарыстоўваўся пераважна як сігнальны. Дзесьці ў шале коні Скачуць перад боем, І ў стэп[е] рыдаюць Сурмы за сялом. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сурма́1 ’хімічны элемент’, ’чорная фарба для валасоў, броваў і пад.’, сурмі́ць ’фарбаваць сурмой’ (ТСБМ). Праз рус. сурьма ’тс’ з цюркскіх моў, параўн. тур., крым.-тат. sürmäсурма’ ад sür ’фарбавальнік’, тат. sørmäсурма’; гл. Фасмер, 3, 809 (з літ-рай). У народнай мове не распаўсюджана, параўн. іншыя назвы: антымонсурма’ (Некр. і Байк.), антымонія ’тс’ (Ласт.), параўн. таксама анцімонія, гл.

Сурма́2 ’старажытны народны музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы’ (ТСБМ), су́рма ’духавая труба’ (ЭШ), ’морда’ (Сл. рэг. лекс.), сурма́ч ’сігналіст, які падае сігнал сурмою, грае на сурме, трубач’ (ТСБМ), ст.-бел. сурма ’духавы музычны інструмент’ (Ст.-бел. лексікон), сурмач ’трубач’ (там жа). Укр. сурма́, рус. сурна́ ’тс’, славац. surma, surmita ’труба пастухоў авец’. Бел. сурма запазычана ў сярэдзіне XVII ст. са ст.-польск. surma (XVI ст.), якое праз тур. surna з пярс. sūmāj ’святочная флейта’ (Булыка, Лекс. запазыч., 167). Гл. таксама ЕСУМ, 5, 480; Брукнер, 526; SWO, 714.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сурьма́ хим. сурма́, -мы́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

антимо́ний м., хим., уст. сурма́, -мы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сурмі́ла ’нязграбны і суровы, непамяркоўны чалавек’ (Янк. 3.), ’тоўсты вялікі мужык’ (пух., ЭШ), ’маўклівы чалавек’ (Мат. Гом.), сурмі́ло ’непрыветлівы, змрочны, павольны чалавек’ (ТС). Магчыма, да сурма2; аб суф. ‑іла гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107. Параўн., аднак, сурмі́цца ’хмурыцца’ (Гарэц. 1), укр. дыял. сурма́чити ’хмурыць, супіць’, якое тлумачыцца як вынік метатэзы з *сумрачити ’хмурыць’ (ЕСУМ, 5, 480), гл. сумрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́рла, сурло́ ’мурло, морда, тоўсты твар’ (Юрч., Юрч. Сін.). Параўн. рус. дыял. су́рла ’твар’, серб. су̑рла ’хобат; рыла (свінні)’ (Вук), харв. sȗrla ’дудка, жалейка пастуха’, макед. сурла ’хобат’, ’музычны інструмент’. Апошнія словы выводзяць з тур. zurna ’музычны інструмент’ (Скок, 3, 665) або з перс. surnā ’тс’; у беларускую мову, магчыма, праз укр. сурна́ ’музычны інструмент’, рус. раз. сурна́, пенз. сурно́ ’морда’, якія да рус. сурна́ ’музычны інструмент’ (Фасмер, 3, 807), гл. сурма2. Горбач (Арго, 22) выводзіць укр. аргат. су́рло ’морда’ з рум. súrlă ’свіння; рыла’. Не выключана збліжэнне з народнымі экспрэсіўнымі ўтварэннямі тыпу балг. дыял. су́рльо ’неахайны, апушчаны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)