Сурава́ ’від хваробы’: каб цябе сурава угробіла (Касп.). Магчыма, эўфемізм на базе субстантываванага прыметніка ж. р. ад су́равы ’сыры, вільготны’ (гл.), параўн. сы́ра́, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́раў

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Су́раў
Р. Су́рава
Д. Су́раву
В. Су́раў
Т. Су́равам
М. Су́раве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)