супрацьстая́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. супрацьстая́нне
Р. супрацьстая́ння
Д. супрацьстая́нню
В. супрацьстая́нне
Т. супрацьстая́ннем
М. супрацьстая́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

супрацьстая́нне ср., астр. противостоя́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супрацьстая́нне, ‑я, н.

Спец. Месцазнаходжанні планет, у якіх яны бачны з Зямлі ў напрамках, супрацьлеглых Сонцу. Супрацьстаянне планет. Вялікае супрацьстаянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

противостоя́ние астр. супрацьстая́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. гнаць.

2. звычайна мн. (го́нкі, -нак). Спаборніцтва ў хуткасці (на аўтамабілях, лыжах і пад.).

Аўтамабільныя гонкі.

Лыжная г.

○

Гонка ўзбраення — палітычнае супрацьстаянне некалькіх дзяржаў за перавагу ў галіне ўзбраення.

|| прым. го́начны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Г. аўтамабіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)