супрацьле́глы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. супрацьле́глы супрацьле́глая супрацьле́глае супрацьле́глыя
Р. супрацьле́глага супрацьле́глай
супрацьле́глае
супрацьле́глага супрацьле́глых
Д. супрацьле́гламу супрацьле́глай супрацьле́гламу супрацьле́глым
В. супрацьле́глы (неадуш.)
супрацьле́глага (адуш.)
супрацьле́глую супрацьле́глае супрацьле́глыя (неадуш.)
супрацьле́глых (адуш.)
Т. супрацьле́глым супрацьле́глай
супрацьле́глаю
супрацьле́глым супрацьле́глымі
М. супрацьле́глым супрацьле́глай супрацьле́глым супрацьле́глых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

супрацьле́глы, -ая, -ае.

1. Размешчаны насупраць; які ідзе, вядзе ў адваротным кірунку.

С. бераг ракі.

2. Які карэнным чынам адрозніваецца ад чаго-н., не сумяшчальны з чым-н.

Супрацьлеглыя паняцці.

|| наз. супрацьле́гласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьле́глы

1. в разн. знач. противополо́жный;

с. бе́раг — противополо́жный бе́рег;

~лыя по́гляды — противополо́жные взгля́ды;

2. мат. противолежа́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супрацьле́глы, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны насупраць; які ідзе, вядзе ў адваротным кірунку. [Шыпшына] квітнее перад акном, з якога відаць рака і далёкая роўнядзь супрацьлеглага нізкага берага. В. Вольскі. Лабановіч спыніўся, сказаўшы: «Стой!», і зірнуў у супрацьлеглы бок. Колас.

2. Які супярэчыць чаму‑н., карэнным чынам адрозніваецца ад чаго‑н., не сумяшчальны з чым‑н. Самаахвярнасць і карыслівасць — паняцці супрацьлеглыя. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адваро́тны, -ая, -ае.

1. Які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок.

Адваротнае вярчэнне.

Кінуцца ў а. бок.

2. Які прыводзіць да зыходнага выніку.

А. хімічны працэс.

Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы.

3. Супрацьлеглы.

Адыманне ёсць дзеянне, адваротнае складанню.

А. сэнс.

4. Супрацьлеглы вонкаваму, левы бок прадмета.

Распісацца на адваротным баку паштоўкі.

Доказ ад адваротнага (наз.).

◊

Адваротны бок медаля — другі, супрацьлеглы, ценявы, непажаданы, адмоўны бок якой-н. справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьле́гласць ж. противополо́жность; см. супрацьле́глы 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Праці́ўны ’супрацьлеглы’, ’непрыемны’ (Нас., Ян.), ’хітры, брыдкі’ (віл., Сл. ПЗБ), проці́ўны ’ўпарты’ (ТС), проціўно́та ’ўпіра’ (ТС). Рус. проти́вный ’супрацьлеглы; непрыемны; брыдкі; упарты’, укр. проти́вний ’тс’, польск. przeciwny ’супрацьлеглы; той, хто працівіцца’, чэш. protivný, славац. protivný ’супрацьлеглы’, серб.-харв. про̏тиван ’супрацьлеглы; той, хто працівіцца’, славен. protíven ’тс’, балг. проти́вен ’тс’, макед. противен ’супрацьлеглы; непрыемны’. Прасл. *protivъnъ, дэрыват з суф. ‑ъnъ ад прасл. *protivъ (гл. проці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калектыві́зм, -у, м.

Супольнасць, калектыўны пачатак як прынцып грамадскага жыцця і дзейнасці людзей, супрацьлеглы індывідуалізму.

Дух калектывізму.

|| прым. калектыві́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

противополо́жный в разн. знач. супрацьле́глы, проціле́глы;

противополо́жный бе́рег супрацьле́глы (проціле́глы) бе́раг;

противополо́жное мне́ние супрацьле́глая (проціле́глая) ду́мка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

противолежа́щий супрацьле́глы, проціле́глы;

противолежа́щий у́гол мат. проціле́глы вугал.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)