су́нуты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. су́нуты су́нутая су́нутае су́нутыя
Р. су́нутага су́нутай
су́нутае
су́нутага су́нутых
Д. су́нутаму су́нутай су́нутаму су́нутым
В. су́нуты (неадуш.)
су́нутага (адуш.)
су́нутую су́нутае су́нутыя (неадуш.)
су́нутых (адуш.)
Т. су́нутым су́нутай
су́нутаю
су́нутым су́нутымі
М. су́нутым су́нутай су́нутым су́нутых

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

су́нуты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. су́нуты су́нутая су́нутае су́нутыя
Р. су́нутага су́нутай
су́нутае
су́нутага су́нутых
Д. су́нутаму су́нутай су́нутаму су́нутым
В. су́нуты (неадуш.)
су́нутага (адуш.)
су́нутую су́нутае су́нутыя (неадуш.)
су́нутых (адуш.)
Т. су́нутым су́нутай
су́нутаю
су́нутым су́нутымі
М. су́нутым су́нутай су́нутым су́нутых

Кароткая форма: су́нута.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

су́нуты в разн. знач. су́нутый; см. су́нуць I 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́нуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сунуць (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́нутый

1. су́нуты, усу́нуты, засу́нуты; запхну́ты; запіхну́ты, мног. пазапіха́ны;

2. ты́цнуты, су́нуты;

3. падсу́нуты; см. су́нуть 1—3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насу́нуць, -су́ну, -су́неш, -су́не; -су́нь; -су́нуты; зак.

1. чаго. Нассоўваць у адно месца нейкую колькасць чаго-н.

Н. кучу лісця.

2. што. Закрыць, засланіць чым-н. каго-, што-н.

Н. шапку на вочы.

3. што. Надзець, уссунуць на што-н. (разм.).

Н. боты на ногі.

|| незак. насо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Су́нуць ’рухаць, кратаць, соваць; усунуць, штурхнуць, піхнуць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), ’рушыць, пайсці грамадой’ (ТС, Сержп. Грам., Юрч. Вытв.), ’пасоўваць, ставіць’, ’цягнуць’, ’укладаць, усоўваць’, ’ісці’ (Сл. ПЗБ), су́нуты ’цягнуць’ (Клім.), су́нуцца ’паволі рухацца, ісці’ ’тс’, (ТСБМ, ТС), ’высоўвацца’, ’напасці, накінуцца’ (Сл. ПЗБ), ’упасці’ (Бяльк.). Укр. су́нути, рус. су́нуть, стараж.-рус. сунуты ’кінуць’, ц.-слав. сунѫти, польск. sunąc, в.-луж. sunuć, н.-луж. sunuś, чэш. sunouti ’пасоўваць’, славац. súnuť, серб.-харв. су́нути ’наліць, насыпаць’, славен. súniti ’штурхнуць’, балг. дыял. су́на ’перамяшчаць, слізгаць’, ст.-слав. соунѫти. Прасл. *sunǫti ’пасоўваць, штурхнуць; укласці, усунуць’; дзеяслоў аднакратнага дзеяння да прасл. *sovati, *sujǫ ’соваць’; гл. Борысь, 587; Фасмер, 3, 804; Бязлай, 3, 341–342; Шустар-Шэўц, 1380–1381. Паводле Махэка₂ (593), было і *sunǫti з іншай семантыкай — ’бегчы, хутка ісці’, параўн. польск. дыял. sunąć ’рушыць, ісці’, чэш. дыял. snuť se ’ісці’, з паралеллю гоц. skewjan ’ісці’, ст.-ісл. skaeva ’рухацца наперад’, роднаснага чэш. sypati ’хутка ісці’. Параўн. снаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́нуць¹, -ну, -неш, -не; сунь; су́нуты; зак.

1. каго-што. Усунуць, укласці ўсярэдзіну чаго-н., пад што-н., пакласці куды-н. спехам.

С. палена ў агонь.

С. ногі ў валёнкі.

2. Даць што-н. спяшаючыся, нядбайна, нехайна.

С. граблі ў рукі.

3. перан., каго-што і без дап.

4. што і без дап. Груба ўдарыць, стукнуць (разм.).

С. нажом у бок.

5. што і без дап. Паказаць што-н. са злосцю, з незадавальненнем; тыцнуць.

С. пропуск вахцёру.

Сунуць у лапу — даць хабар.

|| незак. со́ваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)