сумяшча́ць гл. сумясціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сумяшча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сумяшча́ю сумяшча́ем
2-я ас. сумяшча́еш сумяшча́еце
3-я ас. сумяшча́е сумяшча́юць
Прошлы час
м. сумяшча́ў сумяшча́лі
ж. сумяшча́ла
н. сумяшча́ла
Загадны лад
2-я ас. сумяшча́й сумяшча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сумяшча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сумяшча́ць несов. совмеща́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Непарыўна спалучаць, злучаць. Аддзеяслоўныя назоўнікі на ‑ін-а (‑ын-а) значэнне адзінкавасці сумяшчаюць са значэннем выніку дзеяння. Граматыка. // Выконваць адначасова. Сумяшчаць работу з вучобай. □ Першы арышт адбыўся ў 1878 годзе ў Пецярбурзе, дзе Вяляўскі сумяшчаў вучобу ва універсітэце з прапагандай сярод фабрычных рабочых. «Полымя». // у кім-чым. Аб’ядноўваць у сабе адначасова; валодаць адначасова. Драматычная паэма сумяшчае ў сабе жанравыя адзнакі і ліра-эпічнай паэмы і драмы. Ярош. Здаецца, акіян сумяшчае ў сабе і зялёны шум лясоў, і бязмежнасць нябеснага блакіту, і прывабнасць жывой вады, якая цячэ. Філімонаў.

2. Накладваць адно на другое (фігуры, лініі), дасягаючы супадзення ва ўсіх пунктах. Сумяшчаць сіметрычныя фігуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумясці́ць, -мяшчу́, -ме́сціш, -ме́сціць; суме́шчаны; зак., што.

1. Спалучыць, злучыць разам.

С. работу з вучобай.

Нельга с. несумяшчальнае.

2. Налажыць адно на адно (пра лініі, геаметрычныя фігуры).

С. сіметрычныя фігуры.

|| незак. сумяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сумяшчэ́нне, -я, н.

С. прафесій (у аднаго работніка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

совмеща́ть несов. сумяшча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумясці́ць, ‑мяшчу, ‑месціш, ‑месціць.

Зак. да сумяшчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумяшча́цца несов., возвр., страд. совмеща́ться; см. сумясці́цца, сумяшча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумяшчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сумяшчаць — сумясціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. сумяшчацца — сумясціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

створя́ть несов.

1. уст. (затворять створчатый предмет) зачыня́ць, счыня́ць;

2. спец. (совмещать два предмета) сумяшча́ць; см. створи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)