сумо́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сумо́тны сумо́тная сумо́тнае сумо́тныя
Р. сумо́тнага сумо́тнай
сумо́тнае
сумо́тнага сумо́тных
Д. сумо́тнаму сумо́тнай сумо́тнаму сумо́тным
В. сумо́тны (неадуш.)
сумо́тнага (адуш.)
сумо́тную сумо́тнае сумо́тныя (неадуш.)
сумо́тных (адуш.)
Т. сумо́тным сумо́тнай
сумо́тнаю
сумо́тным сумо́тнымі
М. сумо́тным сумо́тнай сумо́тным сумо́тных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сумо́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і сумны. Над вухам камарык гуў тонка Напевам сумотным адным. Колас. Колькі халодных зім змянілася вясёлай вясной і колькі раз гарачае лета саступала з дарогі панурай сумотнай восені. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумо́тна,

1. Прысл. да сумотны.

2. безас. у знач. вык. Тое, што і сумна (у 2 знач.). Бязлюдна, сумотна, як вымерла вёска. Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумны, невясёлы, нярадасны, бязрадасны, сумотны, смутны, засмучаны, маркотны, замаркочаны, журботны, нудны, тужлівы, горасны, жалобны, жаласны, жаласлівы, няўцешны, панылы, пануры; хаўтурны (разм.); жалосны (абл.); чорны, цёмны, змрочны, хмурны, пахмурны, хмуры, пахмуры, спахмурнелы, схмурнелы, нахмураны, меланхалічны, мінорны (перан.) □ як хмара, як пад зямлёй, не ў гуморы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)