сула́дна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
сула́дна сула́дней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сула́дна нареч. согласо́ванно, стро́йно, гармони́чно, гармони́чески; сла́женно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сула́дна, прысл. і прыназ.

1. Прысл. да суладны.

2. прыназ. з Д. Адпаведна чаму‑н. Ужо затым суладна тону Пахвал рулады паплылі. Бачыла. Гаварылі мала — спакойна, суладна думкам і настрою. Кудравец. / З прыназ. «з» утварае спалучэнне з Т. Па скалах і безданях хутка памчаліся чорныя шкуматы ценяў і побач суладна з імі — яркія плямы святла. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сугу́чны, -ая, -ае.

1. Які гучыць суладна, гарманічна (пра музычныя гукі).

2. Які супадае, падобны па гучанні (пра словы, гукі мовы).

3. перан. Які гарманіруе з чым-н.

Настрой с. з цудоўным надвор’ем.

|| наз. сугу́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сула́дны ’адпаведны, узгоднены’, ’стройны, гарманічны’ (Стан.), сула́дна ’дружна, зладжана’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сула́дно (ТС), сула́дна (suładna) ’лад, парадак, згода’ (Варл.). Ад сула́дзіць < ладзіць < лад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зладжана, суладна, гарманічна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сугу́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які гучыць суладна, гарманічна (пра музычныя гукі). Некалькі сугучных пералівістых галасоў узнялі вышэй гэтую шчырую, як першае дзявочае прызнанне, песню. Арочка.

2. Які супадае, падобны гучаннем (пра гукі мовы, словы).

3. перан. Які адпавядае чаму‑н., гарманіруе з чым‑н. Гіляр пачаў чытаць радкі з верша Янкі Купалы, якія прыйшлі яму на памяць, якія былі сугучнымі з настроем усіх юнакоў. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́вязь ’узаемныя адносіны’, ’блізкасць’, ’зносіны, камунікацыя’ (ТСБМ), ’асацыяцыя’, ’канфедэрацыя’, ’саюз, федэрацыя’ (Ласт.), ’паштовае аддзяленне’ (Жд. 1), сувя́зак ’звязка апрацаванага льну’ (Сцяшк.). Укр. рэдкае су́вʼязь ’сувязь, згода’, рус. дыял. суя́зносуладна’, серб.-харв. су́вез ’умова аб сумесным ужыванні цяглавых жывёлін для сельскагаспадарчых работ’. Борысь (Prefiks., 100–101) узнаўляе прасл. дыял. усх. *sǫvęzь і паўдн. *sǫvezь як дэрываты ад *sъvęzati ’звязаць’, але заўважае, што гэта могуць быць незалежныя ўтварэнні, на што ўказвае вакалізм. Гл. таксама Трубачоў, Проспект, 81. Стварэнне слова для перадачы рус. сою́з прыпісваецца Ластоўскаму (Станкевіч, Язык, 617); слова ў далейшым ужыванні набыло сучаснае значэнне, для якога Ластоўскі выкарыстоўваў зьвязь, што этымалагічна адпавядае рус. связь (< *sъvezь). Пра штучны характар слова гл. Пацюпа (там жа, 1160).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)