суб’екты́ўнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. суб’екты́ўнасць
Р. суб’екты́ўнасці
Д. суб’екты́ўнасці
В. суб’екты́ўнасць
Т. суб’екты́ўнасцю
М. суб’екты́ўнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

суб’екты́ўнасць ж. субъекти́вность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суб’екты́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць суб’ектыўнага. Суб’ектыўнасць поглядаў. Суб’ектыўнасць успрымання.

2. Празмерныя суб’ектыўныя адносіны да чаго‑н., погляды на што‑н. Суб’ектыўнасць у ацэнцы фактаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суб’екты́ўны, -ая, -ае.

1. Уласцівы толькі гэтаму суб’екту, асобе.

Суб’ектыўнае адчуванне.

2. Прадузяты, пазбаўлены аб’ектыўнасці.

Суб’ектыўная ацэнка.

|| наз. суб’екты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

субъекти́вность суб’екты́ўнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)