стэрылізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

1. што. Зрабіць (рабіць) стэрыльным, абеззаразіць (-ражваць).

2. каго-што. Зрабіць (рабіць) няздольным даваць патомства шляхам асобай аперацыі (спец.).

|| наз. стэрыліза́цыя, -і, ж.

|| прым. стэрылізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэрылізава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. стэрылізу́ю стэрылізу́ем
2-я ас. стэрылізу́еш стэрылізу́еце
3-я ас. стэрылізу́е стэрылізу́юць
Прошлы час
м. стэрылізава́ў стэрылізава́лі
ж. стэрылізава́ла
н. стэрылізава́ла
Загадны лад
2-я ас. стэрылізу́й стэрылізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час стэрылізу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стэрылізава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. стэрылізу́ю стэрылізу́ем
2-я ас. стэрылізу́еш стэрылізу́еце
3-я ас. стэрылізу́е стэрылізу́юць
Прошлы час
м. стэрылізава́ў стэрылізава́лі
ж. стэрылізава́ла
н. стэрылізава́ла
Загадны лад
2-я ас. стэрылізу́й стэрылізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час стэрылізава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стэрылізава́ць сов. и несов., в разн. знач. стерилизова́ть;

с. бінты́ — стерилизова́ть бинты́;

с. трусо́ў — стерилизова́ть кро́ликов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэрылізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) стэрыльным, правесці (праводзіць) стэрылізацыю. Стэрылізаваць бінты. Стэрылізаваць малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэрыліза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для стэрылізацыі (гл. стэрылізаваць у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стерилизова́ть сов. и несов. стэрылізава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэрылізава́ны в разн. знач. стерилизо́ванный; см. стэрылізава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэрылізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) стэрыльным.

2. толькі незак. Зал. да стэрылізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіпяці́ць, -пячу́, -пяці́ш, -пяці́ць; -пяці́м, -пеціце́, -пяця́ць; -пячо́ны; незак., што.

1. Награваючы, даводзіць да кіпення; гатаваць.

К. малако.

2. Трымаць, варыць у кіпені; стэрылізаваць.

|| зак. закіпяці́ць, -пячу́, -пяці́ш, -пяці́ць; -пяці́м, -пеціце́, -пяця́ць; -пячо́ны (да 1 знач.).

|| наз. кіпячэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)