стэк, -а, мн. -і, -аў, м.

Пругкі бізун, які выкарыстоўваецца пры верхавой яздзе.

Кавалерыйскі с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэ́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стэ́к стэ́кі
Р. стэ́ка стэ́каў
Д. стэ́ку стэ́кам
В. стэ́к стэ́кі
Т. стэ́кам стэ́камі
М. стэ́ку стэ́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стэк м. стек

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэк, ‑а, м.

Хлыст, які выкарыстоўваецца пры верхавой яздзе. [Гжэцкі] ездзіў на падгалістай гнядой кабыліцы, замест арапніка павесіўшы на руку стэк, абвіты палоскамі чырвонай лакірованай скуры. Скрыган.

[Англ. stick.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стек стэк, род. стэ́ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэ́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. стэ́ка стэ́кі
Р. стэ́кі стэ́к
Д. стэ́цы стэ́кам
В. стэ́ку стэ́кі
Т. стэ́кай
стэ́каю
стэ́камі
М. стэ́цы стэ́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кій, кіёк, палка / з загнутым уверсе канцом: кульба, кульбака, крывуля, посах; кавенька, сукаванка (разм.); стэк (спарт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)