стырнава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. стырну́ю стырну́ем
2-я ас. стырну́еш стырну́еце
3-я ас. стырну́е стырну́юць
Прошлы час
м. стырнава́ў стырнава́лі
ж. стырнава́ла
н. стырнава́ла
Загадны лад
2-я ас. стырну́й стырну́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час стырну́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стырнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Кіраваць стырном. Часу не марнуе Ластаўка са стрыжам, І плывец стырнуе Цераз вір на стрыжань. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рули́ть несов.

1. (управлять рулём) рулі́ць, стырнава́ць;

2. ав. рулі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стырно́ ‘руль’ (ТСБМ, Ласт., Стан.), стыр ‘штыр, рулявое вясло’, ‘жэрдка, калок’ (ваўк., лудз., Сл. ПЗБ), стырнавы́, сты́рнік ‘галоўны плытнік, які кіруе плытом’ (ТСБМ), сты́рнік, стэ́рнік ‘тс’ (Сл. ПЗБ), стырнава́ць ‘кіраваць стырном’ (там жа), стыраваць ‘тс’ (Ласт.). Укр. стерно́, рус. паўд. стерно́, ст.-рус. стрънъ (XV ст.). Праз польск. ster ‘руль’ узыходзіць да с.-ням. stiure ‘тс’; гл. Фасмер, 3, 759; Праабражэнскі, 2, 385; Міклашыч, 322; ЕСУМ, 5, 413.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)