стымуля́тар
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
стымуля́тар |
стымуля́тары |
| Р. |
стымуля́тара |
стымуля́тараў |
| Д. |
стымуля́тару |
стымуля́тарам |
| В. |
стымуля́тар |
стымуля́тары |
| Т. |
стымуля́тарам |
стымуля́тарамі |
| М. |
стымуля́тары |
стымуля́тарах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
стымуля́тар, -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Прыроднае або сінтэтычнае рэчыва, якое стымулюе развіццё чаго-н., павышае працаздольнасць, паляпшае самаадчуванне і інш.
С. росту раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стымуля́тар, -ру м., спец. стимуля́тор
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стымуля́тар, ‑а, м.
1. Рэчыва, якое стымулюе развіццё раслін і жывёл. Аказваецца, што калі з .. [кук[о]лю] дастаць тую атруту і ў самым малым памеры даць яе на палеткі, дык яна робіцца стымулятарам і павялічвае ўраджай жыта ці пшаніцы напалову. Дубоўка.
2. Лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для павышэння разумовай і фізічнай працаздольнасці, для паляпшэння самаадчування. // перан. Пра ўсё, што стымулюе творчую актыўнасць.
3. Тое, што і допінг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стимуля́тор в разн. знач. стымуля́тар, -ру м.;
стимуля́тор ро́ста стымуля́тар ро́сту;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кафеі́н, -у, м.
Рэчыва, якое здабываецца з кававых зярнят, чайнага лісця і скарыстоўваецца ў медыцыне як стымулятар дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы.
|| прым. кафеі́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кафеі́н, ‑у, м.
Рэчыва, якое змяшчаецца ў зярнятах кофе, чайным лісці (скарыстоўваецца ў медыцыне як стымулятар дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы).
[Лац. coffeinum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біяміцы́н, ‑у, м.
Антыбіётык, які ўжываецца пры пнеўманіі, ганарэі, дызентэрыі, сыпным тыфе і некаторых іншых хваробах, а таксама дадаецца ў корм жывёле як стымулятар росту. Кармавы біяміцын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)