стушава́цца, -шу́юся, -шу́ешся, -шу́ецца; -шу́йся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць стушаваным, пры дапамозе тушоўкі зрабіць пераход ад цёмнага да светлага (спец.).
Контуры малюнка стушаваліся.
2. перан. Сумецца, збянтэжыцца.
С. на экзаменах.
|| незак. стушо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца і тушава́цца, -шу́юся, -шу́ешся, -шу́ецца; -шу́йся (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стушава́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
стушу́юся |
стушу́емся |
| 2-я ас. |
стушу́ешся |
стушу́ецеся |
| 3-я ас. |
стушу́ецца |
стушу́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
стушава́ўся |
стушава́ліся |
| ж. |
стушава́лася |
| н. |
стушава́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
стушу́йся |
стушу́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
стушава́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
стушава́цца сов., прям., перен. стушева́ться;
ко́нтуры малю́нка ~ва́ліся — ко́нтуры рису́нка стушева́лись;
с. на экза́менах — стушева́ться на экза́менах
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стушава́цца, ‑шуюся, ‑шуешся, ‑шуецца; зак.
1. Спец. Стаць стушаваным, пры дапамозе тушоўкі зрабіць паступовы пераход ад цёмнага да светлага. Лініі на малюнку стушаваліся. // перан. Стаць менш прыкметным, выразным; згладзіцца. Потым і яшчэ былі такія экскурсіі, а потым вучыліся .. [хлопцы] пад зямлёю, але ўсё гэта неяк стушавалася ў памяці, выразна, да драбніц запомніўся толькі першы спуск. Лупсякоў.
2. перан. Разм. Сумецца, збянтэжыцца. Стушавацца на экзаменах. □ Дзяўчына раптам заўважыла, што ў загадчыка няма аднае рукі, і ад гэтага крыху стушавалася і адказала: — Не. Дуброўскі. Яўлампія Аляксандраўна няўлоўна павяла выгнутым брывом, Антон Пятровіч трохі стушаваўся і заспяшыў, каб чокнуцца з Віктарам, жонкай і дачкой. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тушава́цца гл. стушавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стушева́ться прям., перен. стушава́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стушо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да стушавацца.
2. Зал. да стушоўваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стушо́ўвацца несов., возвр., страд., прям., перен. стушёвываться; см. стушава́цца, стушо́ўваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)