сту́заць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

1. Затузаць, зацягаць.

С. каня.

2. перан. Давесці да хворага, нервовага стану, змучыць.

Хвароба стузала чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сту́заць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сту́заю сту́заем
2-я ас. сту́заеш сту́заеце
3-я ас. сту́зае сту́заюць
Прошлы час
м. сту́заў сту́залі
ж. сту́зала
н. сту́зала
Загадны лад
2-я ас. сту́зай сту́зайце
Дзеепрыслоўе
прош. час сту́заўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сту́заць сов.

1. (побить) потрепа́ть;

2. перен. издёргать, задёргать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сту́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Затузаць, зацягаць. Стузаць каня.

2. перан. Давесці да хворага, нервовага стану, змучыць. Усё гэта так .. [Сідора] знервавала, так стузала, што ён увачавідкі адзначаў, як рабілася яму цяжка і невыносна ў вікураўскіх абставінах. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стузаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́заны

1. потрёпанный;

2. перен. издёрганный, задёрганный;

~ныя не́рвы — издёрганные нервы;

1, 2 см. сту́заць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

издёргать сов., разг.

1. сашмо́ргаць, вы́шмаргаць; саску́бці, вы́скубці;

де́ти издёргали всю бахрому́ дзе́ці вы́скублі ўсе́ махры́;

2. перен. сту́заць, зату́заць, знервава́ць, зму́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)