сту́жачка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сту́жачка |
сту́жачкі |
| Р. |
сту́жачкі |
сту́жачак |
| Д. |
сту́жачцы |
сту́жачкам |
| В. |
сту́жачку |
сту́жачкі |
| Т. |
сту́жачкай сту́жачкаю |
сту́жачкамі |
| М. |
сту́жачцы |
сту́жачках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пятлі́ца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.
1. Абкідная або нашыўная пятля на верхняй вопратцы.
Стужачка ў пятліцы фрака.
2. Каляровая падоўжаная нашыўка на каўняры форменнага адзення.
|| памянш. пятлі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. пятлі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ле́нточка ж., уменьш. сту́жачка, -кі ж.; (в косе) жы́чка, -кі ж., касні́к, -ка́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Панталы́к ’фанабэрыя, пыха’ (Нас.), ’розум, троп’ (Бяльк.), збіць(ца) з панталыку ’збіць(ца) з розуму’ (ТСБМ, ТС). Рус. панталы́к ’толк’, звычайна ў выразе сбить з панталы́ку, укр. збити з пантели́ку ’тс’. Пэўнай этымалогіі няма. Меркаванне Корша (гл. Праабражэнскі, 2, 12) аб запазычанні з азерб. pänd ’майстэрства, хітрасць, выкрут’. Фасмер (3, 199) лічыць неверагодным. Трубачоў (у Фасмера, там жа) падтрымлівае версію Гараева (Доп., 2, 28) аб паходжанні з ням. дыял. pandl̥ < Band ’завязка’ і ўдакладняе, што панталык сумесна з укр. дыял. карп. пантли́к, пантли́ка ’стужка’, польск. дыял. pętlik, pętlika ’пятля, завязка’, славац. pántlik, чэш. мар. pentlik мае крыніцай аўстрыйска-бавар. pantl ’завязка, стужачка’ (параўн. Балецкі, SSlav. 4, 1958; Крынжале, 354).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)