Стрыўё ‘старадаўні від азяроду, у якім папярочныя жэрдкі клаліся на елкі з часткова абрубленымі сукамі’ (бялын., Нар. сл.). Зборны назоўнік ад астрова (гл.); гл. таксама стрывіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́ва ‘ствол’ (Мат. Гом.). Гл. астро́ва, параўн. стрыўё (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрыві́ць ‘азярэдзіць’ (бялын., Нар. сл.), стрыўё ‘старадаўні від азяроду, у якім папярочныя жэрдкі клаліся на елкі з часткова абрубленымі сукамі’ (там жа). Да астрова (гл.) з адпадзеннем пачатковага а‑, характэрным для гаворак Магілёўшчыны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)