струхле́лы, -ая, -ае.

Які ператварыўся ў парахню; сатлелы, гнілы.

С. хлеў.

|| наз. струхле́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

струхле́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. струхле́лы струхле́лая струхле́лае струхле́лыя
Р. струхле́лага струхле́лай
струхле́лае
струхле́лага струхле́лых
Д. струхле́ламу струхле́лай струхле́ламу струхле́лым
В. струхле́лы (неадуш.)
струхле́лага (адуш.)
струхле́лую струхле́лае струхле́лыя (неадуш.)
струхле́лых (адуш.)
Т. струхле́лым струхле́лай
струхле́лаю
струхле́лым струхле́лымі
М. струхле́лым струхле́лай струхле́лым струхле́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

струхле́лы

прыметнік, адносны

струхле́лы истле́вший; обветша́лый;

~лая сало́ма — истле́вшая соло́ма;

~лая страха́ — обветша́лая кро́вля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

струхле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які струхлеў, ператварыўся ў парахню; сатлелы, гнілы. Маленькія, струхлелыя ад часу хаты стаялі з паўгінанымі сценамі, як бы чакаючы, калі іх прыбяруць. Броўка. [Хаціна] нібы ўрасла ў зямлю, ад старасці асела, ледзь трымаючы на сабе імш[ы]стую шапку струхлелай страхі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обветша́лый стары́, састарэ́лы; струхле́лы, спарахне́лы, заняпа́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ляда́шчы, -ая, -ае (разм.).

1. Кволы, слабы, хілы.

За возам брыла лядашчая карова.

2. Стары, струхлелы; збуцвелы.

Лядашчая вопратка слаба грэла.

3. Дрэнны, нягодны.

|| наз. ляда́шчасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здрахле́лы, ‑ая, ‑ае.

Слабы, хілы ад старасці. Здрахлелы чалавек. // Спарахнелы, струхлелы. Здрахлелая хата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сгни́вший які́ (што) згніў, гнілы́, згні́лы; (истлевший) струхле́лы, спарахне́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

струхне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і струхлелы. І яшчэ .. [Ігнат] падумаў, што не паспеў сёлета падважыць хату, каб замяніць два струхнелыя вянкі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)