страхо́тлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. страхо́тлівы страхо́тлівая страхо́тлівае страхо́тлівыя
Р. страхо́тлівага страхо́тлівай
страхо́тлівае
страхо́тлівага страхо́тлівых
Д. страхо́тліваму страхо́тлівай страхо́тліваму страхо́тлівым
В. страхо́тлівы (неадуш.)
страхо́тлівага (адуш.)
страхо́тлівую страхо́тлівае страхо́тлівыя (неадуш.)
страхо́тлівых (адуш.)
Т. страхо́тлівым страхо́тлівай
страхо́тліваю
страхо́тлівым страхо́тлівымі
М. страхо́тлівым страхо́тлівай страхо́тлівым страхо́тлівых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

страхо́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае страх; жудасны. [Аксеня Маркаўна] гладзіла па галоўцы Вольку і думала бясконцую горкую думу: .. калі ўжо будзе канец гэтаму страхотліваму ліхалеццю. Марціновіч.

2. Які значна перавышае звычайную меру, норму; вельмі моцны. Страхотлівы дынамізм бясконцых сутычак з волатам пушчаў [у паэме М. Гусоўскага «Песня пра зубра»] павінен пераканаць чытача, што паляванне на зубра не забаўка і не проста забойства, а барацьба, рыцарскі занятак, проба смяротнай небяспекай. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страхо́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і страхотлівы. Народ расказваў страхотныя казкі — з разбойнікамі, з лесунамі, з русалкамі. Бядуля. Перад вачамі так і стаялі гэтая страхотная нямецкая шапка ды чорны карабін у руках, так і гучалі злосныя абразлівыя словы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)