стра́та, -ы, ДМ стра́це, мн. -ы, страт, ж.

1. Згуба чаго-н., знікненне каго-, чаго-н.

С. здароўя.

С. крыві.

Смерць народнага пісьменніка — вялікая с.

2. Тое, што страчана; прапажа.

Знайсці сваю страту.

3. звычайна мн. Безгаспадарчыя выдаткі.

Сабраць ураджай без страт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. стра́та стра́ты
Р. стра́ты стра́т
Д. стра́це стра́там
В. стра́ту стра́ты
Т. стра́тай
стра́таю
стра́тамі
М. стра́це стра́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэклама́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Прэтэнзія на нізкую якасць тавараў з патрабаваннем пакрыцця страт.

На завод ідуць рэкламацыі.

|| прым. рэкламацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

причине́ние прычыне́нне, -ння ср., прынясе́нне, -ння ср.;

причине́ние поте́рь прычыне́нне страт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страхава́нне, -я, н.

1. гл. страхаваць.

2. Від забеспячэння і пакрыцця матэрыяльных страт, прычыненых няшчаснымі выпадкамі, стыхійнымі бедствамі і інш., якія бярэ на сябе спецыяльная арганізацыя ў адносінах да асоб або ўстаноў, што рэгулярна плацілі грашовыя ўзносы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэстыту́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. У грамадзянскім праве — аднаўленне былых парушаных правоў з кампенсацыяй страт.

2. Здольнасць жывога арганізма аднаўляць страчаныя часткі.

[Лац. restitutio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплаізаля́цыя, ‑і, ж.

Ахова жылых, вытворчых і інш. збудаванняў, цеплаўстановак, трубаправодаў і пад. ад цеплавых уздзеянняў або цеплавых страт. Цеплаізаляцыя памяшкання. Цеплаізаляцыя трубаправода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

латарэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.

Арганізаваная азартная гульня, падчас правядзення якой частка ўнесеных удзельнікамі (пакупнікамі) сродкаў ідзе арганізатарам, а размеркаванне выгод (рэчаў, грашовых сум і інш.) і страт залежыць ад выпадковага выцягвання таго ці іншага білета або нумара (жэрабя).

Грашова-рэчавая л.

|| прым. латарэ́йны, -ая, -ае.

Л. білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцюдзёнасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць і стан сцюдзёнага (у 1 знач.). У паветры чулася ціхая сцюдзёнасць. Скрыган. Ад страт нідзе нам не падзецца, І пазнаеш не ты адзін, Што з цвету майскага прадзецца Сцюдзёнасць позніх павуцін. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́быль ж. (уменьшение) змяншэ́нне, -ння ср.; (движение к уменьшению) спад, род. спа́ду м.; (потери) стра́ты, род. страт, ед. стра́та, -ты ж.;

у́быль ли́чного соста́ва змяншэ́нне (стра́та) асабо́вага скла́ду;

пополне́ние у́были в войска́х папаўне́нне страт у во́йсках;

идти́, пойти́ на у́быль ісці́, пайсці́ на змяншэ́нне (на спад).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)