Страма́к 1 ‘прылада ў выглядзе чатырохграннага шуфеля з доўгай ручкай для капання торфу’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад стромы (гл. стромкі) з суф. ‑ак.
Страма́к 2 ‘высокі, нязграбны чалавек’ (Цых.). Відаць, іранічна пераасэнсаванае польск. дыял. sztramak ‘фарсун, моднік’, што з ням. stramm ‘нахабны, дзёрзкі’ (гл. Курцова, Polszczyzna, 496).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страмя́к, страмя́ка ‘стрэмка’ (Арх. Федар., Сцяшк. Сл.; воран., лід., маст., шчуч., дзятл., Сл. ПЗБ), страма́к ‘тс’ (Суднік, Диалекты, 206). Дэрываты ад страміць (гл.). Сюды ж страмля́к ‘стрэмка’ (Сцяшк. Сл.; іўеў., карэліц., Сл. ПЗБ), якое аўтары слоўніка выводзяць з літ. stramlỹs ‘тс’. Параўн. стрэмка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)