стракату́ха
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
стракату́ха |
стракату́хі |
| Р. |
стракату́хі |
стракату́х |
| Д. |
стракату́се |
стракату́хам |
| В. |
стракату́ху |
стракату́х |
| Т. |
стракату́хай стракату́хаю |
стракату́хамі |
| М. |
стракату́се |
стракату́хах |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
стракату́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.
Разм. Пра каго‑, што‑н., хто (што) бесперастанку стракоча. Неўгамонная стракатуха [вавёрка] імкліва паглядала ва ўсе бакі. Лынькоў. Сцёпка думаў, як тут лацвей і натуральней пабачыцца з Аленкаю. Лепш бы, вядома, было спаткацца адзін на адзін... Толькі б гэтых стракатух-піскух там не было. Колас. У пачатку ліпеня, калі на падзівінскія лугі выпаўзаюць стракатухі-касілкі, мядовы водар кветак трымаецца ў паветры ледзь не да самага світання. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)