страві́ць¹ гл. травіць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страві́ць², страўлю́, стра́віш, стра́віць; стра́ўлены; зак., што.

Засвоіць у працэсе стрававання.

|| незак. стра́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страві́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. страўлю́ стра́вім
2-я ас. стра́віш стра́віце
3-я ас. стра́віць стра́вяць
Прошлы час
м. страві́ў страві́лі
ж. страві́ла
н. страві́ла
Загадны лад
2-я ас. страві́ страві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час страві́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

страві́ць I сов. (посевы, корм) страви́ть, потрави́ть

страві́ць II сов. (о пищеварении) перевари́ть

страві́ць III сов., мор., спец. страви́ть;

с. кана́т — страви́ть кана́т;

с. па́ру — страви́ть пар

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страві́ць 1, страўлю, стравіш, стравіць; зак., што.

1. Зрабіць патраву. Стравіць пасевы. □ Міхал Стальмаховіч прыходзіў у тыя дні ў сельсавет да Кастуся і Мікалая скардзіцца, што Мікуць хацеў стравіць яму сенажаць. Чорны.

2. Перавесці, не па-гаспадарску скарміць. — Мае бабы канюшыну за зіму стравілі, зусім мала асталося, — паведаміў Ладымер. Чарнышэвіч. [Дзед:] — Малака не дасць: запусцілася, якое ўжо там малако. Сена страўлю, а хто яго мне верне?.. М. Стральцоў.

страві́ць 2, страўлю, стравіш, стравіць; зак., што.

Засвоіць у працэсе стрававання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траві́ць², траўлю́, тра́віш, тра́віць; тра́ўлены; незак., што.

Таптаць (лугі, палі), з’ядаць пасевы; рабіць патраву (у 1 знач.).

Т. пасевы.

Козамі сена травіць (разм., неадабр.) — рабіць лішнія расходы, разбазарваць дабро.

|| зак. патраві́ць, -траўлю́, -тра́віш, -тра́віць; -тра́ўлены і страві́ць, страўлю́, стра́віш, стра́віць; стра́ўлены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́ўліванне гл. стравіць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́ўліваць¹ гл. стравіць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́ўліваць² гл. стравіць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́ўліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стравіць ​1.

стра́ўліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стравіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)