сто́пка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сто́пка |
сто́пкі |
| Р. |
сто́пкі |
сто́пак |
| Д. |
сто́пцы |
сто́пкам |
| В. |
сто́пку |
сто́пкі |
| Т. |
сто́пкай сто́пкаю |
сто́пкамі |
| М. |
сто́пцы |
сто́пках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
сто́пка², -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
Тое, што і варыўня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сто́пка¹, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
Невялікая шклянка для спіртных напояў.
|| памянш. сто́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сто́пка I ж. (маленький стаканчик) сто́пка;
вы́піць ~ку віна́ — вы́пить сто́пку вина́
сто́пка II ж., см. варыўня́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сто́пкаII (маленький стаканчик) сто́пка, -кі ж., ча́рка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сто́пкаI ж. (кучка) сто́сік, -ка м.; (дров и т. п.) касцёр, род. кастра́ м.; (сена и т. п.) сці́рта, -ты ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сто́пка 1, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Невялікая шклянка для віна. І наліў паўнютку стопку: — Стукні, друг, і... не дышы. Бялевіч. // Колькасць віна, гарэлкі і пад., якая ўмяшчаецца ў такую шклянку. Цяпер Герасім Іванавіч куляе стопку без лішніх слоў і, рукавом уцершы вусны, пачынае навейшы рэпертуар, дзе на першым месцы таксама вайсковыя маршы. Карамазаў. Сядзім удваіх за столікам. У нас нават па стопцы чырвонага віна. Васілевіч.
сто́пка 2, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Тое, што і варыўня. Старая перабірала бульбу ў стопцы. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сто́пка 1 ‘невялікая шклянка для віна’ (ТСБМ, ЛА, 5), ‘высокая чарка, келіх’, ‘кадоўбчык’ (Бяльк.). У значэнні ‘келіх’, хутчэй за ўсё, з рус. сто́пка ‘тс’.
Сто́пка 2 ‘кладоўка, варыўня’ (Арх. Федар., Касп., Сержп., Янк. 1, Сл. ПЗБ), ‘хата, хацінка’ (вілен., Нас.), стэ́пка ‘варыўня’ (Куч.). Гл. стобка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
варыўня́, ‑і, ж.
Абл. Невялікі будынак для захавання бульбы, агародніны; стопка. Мужчыны прыязджалі, насыпалі паўнюткія вазы [бульбы], везлі ў варыўню. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́сік м., уменьш. сто́пка ж.; го́рка ж.; ки́пка ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)