сто́парыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што.

1. Спыняць рух чаго-н. (спец.).

С. механізм.

2. перан. Затрымліваць, запыняць развіццё, рух чаго-н.

С. справу.

|| зак. засто́парыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сто́парыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сто́пару сто́парым
2-я ас. сто́парыш сто́парыце
3-я ас. сто́парыць сто́параць
Прошлы час
м. сто́парыў сто́парылі
ж. сто́парыла
н. сто́парыла
Загадны лад
2-я ас. сто́пар сто́парце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сто́парачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сто́парыць несов., прям., перен. сто́порить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сто́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. што. Спыняць ход, дзейнасць (механізма, машыны і пад.). // перан. Разм. Затрымліваць ход, развіццё чаго‑н. Стопарыць справу.

2. Спыняцца, спыняць сваю дзейнасць (пра машыну, механізм).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засто́парыць гл. стопарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сто́порить несов., техн., разг., перен. сто́парыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сто́парыцца, ‑рыцца; незак.

1. Спыняцца, спыняць сваю дзейнасць (пра машыну, механізм). // перан. Разм. Затрымлівацца ў сваім руху, развіцці. Работа стопарыцца.

2. Зал. да стопарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)