стогало́сы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стогало́сы стогало́сая стогало́сае стогало́сыя
Р. стогало́сага стогало́сай
стогало́сае
стогало́сага стогало́сых
Д. стогало́саму стогало́сай стогало́саму стогало́сым
В. стогало́сы
стогало́сага
стогало́сую стогало́сае стогало́сыя
Т. стогало́сым стогало́сай
стогало́саю
стогало́сым стогало́сымі
М. стогало́сым стогало́сай стогало́сым стогало́сых

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стогало́сы, ‑ая, ‑ае.

У якім налічваецца сто і больш галасоў; шматгалосы. / у паэт. ужыв. І здаецца, што хутка блісне .. маланка, загрыміць стогалосы гром. Ваданосаў. А пад вечар навасёлаў [птушак] Стогалосы чуўся звон. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае на значэнню слову «сто», напрыклад: стогалосы, сторублёвы, стопрацэнтны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматгалосы; стогалосы, стозыкі, стозычны, стоязыкі (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)