ствалі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ствалі́на ствалі́ны
Р. ствалі́ны ствалі́н
Д. ствалі́не ствалі́нам
В. ствалі́ну ствалі́ны
Т. ствалі́най
ствалі́наю
ствалі́намі
М. ствалі́не ствалі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ствалі́на ж., в разн. знач., разг. стволи́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ствалі́на, ‑ы, ж.

Разм. Вялікі і тоўсты ствол (у 1 знач.). Мільгануў на сухадрэвіне стракаты дзяцел, спрытна ўзбіраючыся па стваліне. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стволи́на разг., увелич.

1. (дерева) ствалі́на, -ны ж.;

2. (у оружия) ствалі́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клёц1 ’зуб у баране’ (Нас., Касп., Мат. Гом., Мядзв., Нік., Няч.). Параўн. рус. (зах.) клец ’тс’. Да клёц2. Семантычны пераход ’кавал дрэва’ > ’сук’ > ’зуб у баране’ (першасны варыянт — стваліна дрэва з тоўстымі сукамі). Гл. Хэнзель, Słowiańszcyzna, 26. Менш надзейная версія: да прасл. tolbCb. Гл. клыкі (Фасмер, 2, 249).

Клёц2 ’тоўстае бервяно’ (Нар. сл., Сцяшк.). Укр. кльоц ’калода’, польск. kloc ’тс’. Запазычанне праз польскае пасрэдніцтва з с.-в.-ням. kloz ’тс’ (Слаўскі, 2, 230; ЕСУМ, 2, 472).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ствол ‘надземная частка дрэва ад каранёў да верхавіны’, ‘сцябло’, ‘камель’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), ‘цэнтральны корань у дрэве’ (ТС), ствалі́на ‘руля (у стрэльбе)’ (Нік. Очерки), цвол ‘тс’ (там жа), ство́льны ‘сцяблісты’ (Бяльк.). Рус. ствол ‘тс’, ц.-слав. стволие ‘крапіва’, в.-луж. stwółk ‘сцябло’, н.-луж. stwoł ‘сабачая пятрушка’, чэш. stvol ‘сцябло’, славен. stvȍl ‘асака’, серб.-харв. цво̀лика ‘сцябло цыбулі’, балг. дыял. ствол ‘балігалоў’, цвол ‘сцябло’. Выводзяць з *stьbolъ, якое роднаснае сцябло (гл.). Гл. Міклашыч, 327; Младэнаў, 608; Махэк₂, 591; Шустар-Шэўц, 1373; Фасмер, 3, 749 з іншай літ-рай; Дзімітрова–Тодарава, Этимология–2003–2005, 49–50. Сюды ж, відаць, ство́лак ‘вільчык, сасновы кругляк’ (Пятк. 1) — ад сво́лак ‘вільчык’ пад уплывам ствол.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)