стаі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стаі́чны стаі́чная стаі́чнае стаі́чныя
Р. стаі́чнага стаі́чнай
стаі́чнае
стаі́чнага стаі́чных
Д. стаі́чнаму стаі́чнай стаі́чнаму стаі́чным
В. стаі́чны (неадуш.)
стаі́чнага (адуш.)
стаі́чную стаі́чнае стаі́чныя (неадуш.)
стаі́чных (адуш.)
Т. стаі́чным стаі́чнай
стаі́чнаю
стаі́чным стаі́чнымі
М. стаі́чным стаі́чнай стаі́чным стаі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стаі́чны стои́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стаі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да стаіцызму (у 1 знач.). Стаічная філасофія. Стаічная школа.

2. перан. Стойкі, мужны ў жыццёвых выпрабаваннях. Стаічнае рашэнне. // Уласцівы стойкаму чалавеку; мужны. Стаічная вытрымка [Караля] прымушала слухацца і ў той жа час пачынала раздражняць Валю. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стаіцы́зм, -у, м.

1. Антычнае рацыяналістычнае філасофскае вучэнне, якое патрабавала свядомага падпарадкавання чалавека пануючай у свеце неабходнасці і панавання чалавека над страсцямі.

2. перан. Цвёрдасць і мужнасць у жыццёвых выпрабаваннях, здольнасць супрацьстаяць спакусам.

Праявіць с.

|| прым. стаі́чны, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стои́ческий стаі́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)