стая́цца, стаі́цца; безас.; незак., каму (пераважна з адмоўем).

Пра нежаданне або немагчымасць стаяць на месцы.

Запрэжанаму каню не стаіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стая́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. стаі́цца -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. стая́лася

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стая́цца, стаіцца; безас. незак., каму (пераважна з адмоўем).

Пра жаданне або магчымасць стаяць, спыніцца на месцы, не рухацца. — Пойдзем на нашу паляну, пагаворым, — прапанаваў Кастусь, бачачы, што Зіне не стаіцца па месцы. Ваданосаў. Затрымайлаў, грузны, чырванашчокі і шыракаплечы чалавек гадоў пад сорак, ужо сядзеў у акаваным вазку і ледзь стрымліваў за лейцы маладую, бы паглянцаваную кабылу, якой ні хвіліначкі не стаялася ў аглоблях. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стоя́ться безл. стая́цца;

ему́ не стоя́лось яму́ не стая́лася;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)