ста́цкі, -ая, -ае (уст.).

Першая частка назваў некаторых грамадзянскіх чыноў у дарэвалюцыйнай Расіі.

С. саветнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ста́цкі ста́цкая ста́цкае ста́цкія
Р. ста́цкага ста́цкай
ста́цкае
ста́цкага ста́цкіх
Д. ста́цкаму ста́цкай ста́цкаму ста́цкім
В. ста́цкі (неадуш.)
ста́цкага (адуш.)
ста́цкую ста́цкае ста́цкія (неадуш.)
ста́цкіх (адуш.)
Т. ста́цкім ста́цкай
ста́цкаю
ста́цкім ста́цкімі
М. ста́цкім ста́цкай ста́цкім ста́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ста́цкі ста́тский;

с. саве́тнікист. ста́тский сове́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́цкі, ‑ая, ‑ае.

У дарэвалюцыйнай Расіі — у складзе пазваў некаторых грамадзянскіх чыноў. Стацкі генерал. Стацкі саветнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́тский уст.

1. см. шта́тский;

2. (о чине) ста́цкі;

ста́тский сове́тник ста́цкі саве́тнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бурдзю́к. Рус. бурдю́к, укр. бордю́г, бурдю́г, бурдю́к, бордю́х, польск. burdziuk і г. д. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў. Параўн. азерб. burduk ’тс’. Для ўкр. мовы магло быць некалькі крыніц (у тым ліку і рум.). Гл. Праабражэнскі, 1, 53; Стацкі, AfslPh, 35, 350; Фасмер, 1, 244; Рудніцкі, 259–260; Вінцэнц, Éléments, 10. Супраць рум. крыніцы Губшмід, Schläuche, 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саве́тнік м. (должностное лицо) сове́тник;

надво́рны с.ист. надво́рный сове́тник;

ста́цкі с.ист. ста́тский сове́тник;

тытуля́рны с.ист. титуля́рный сове́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саве́тнік, ‑а, м.

1. Назва пасад у некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.). Саветнік пасольства. Дзяржаўны саветнік юстыцыі. // Асоба, якая займае гэту пасаду. Фінансавы саветнік пасольства.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назва чыноў розных класаў паводле рангаў існаваўшай іерархіі ў цывільнай службе. Калежскі саветнік.

•••

Надворны саветнік — цывільны чын сёмага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Стацкі саветнік — цывільны чын пятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Тытулярны саветнік — цывільны чын дзевятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)