стаха́наўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
стаха́наўскі |
стаха́наўская |
стаха́наўскае |
стаха́наўскія |
| Р. |
стаха́наўскага |
стаха́наўскай стаха́наўскае |
стаха́наўскага |
стаха́наўскіх |
| Д. |
стаха́наўскаму |
стаха́наўскай |
стаха́наўскаму |
стаха́наўскім |
| В. |
стаха́наўскі (неадуш.) стаха́наўскага (адуш.) |
стаха́наўскую |
стаха́наўскае |
стаха́наўскія (неадуш.) стаха́наўскіх (адуш.) |
| Т. |
стаха́наўскім |
стаха́наўскай стаха́наўскаю |
стаха́наўскім |
стаха́наўскімі |
| М. |
стаха́наўскім |
стаха́наўскай |
стаха́наўскім |
стаха́наўскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
стаха́наўскі ист. стаха́новский;
с. рух — стаха́новское движе́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стаха́наўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стаханаўца, звязаны з масавым рухам стаханаўцаў. Стаханаўскі рух.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаха́навец, -наўца, мн. -наўцы, -наўцаў, м.
1. У СССР у 1930—1940 гг.: рабочы — наватар вытворчасці, які дабіўся высокай прадукцыйнасці працы.
2. Перадавы працаўнік (разм.).
|| ж. стаха́наўка, -і, ДМ -наўцы, мн. -і, -навак.
|| прым. стаха́наўскі, -ая, -ае.
С. рух.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стаха́новский стаха́наўскі;
стаха́новское движе́ние стаха́наўскі рух.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
распаўсю́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Ахапіць сабой большы круг з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца. Пасевы бавоўны распаўсюдзіліся ў Савецкім Саюзе параўнальна нядаўна. Стаханаўскі рух распаўсюдзіўся і ў сельскай гаспадарцы. // Стаць вядомым многім. Хутка распаўсюдзіліся чуткі, што савецкія войскі ўжо каля Мінска. Дзюбайла. Такія паэтычныя творы бываюць асуджаны па тое, што яны астаюцца каштоўнасцю адной краіны, аднаго народа, калі ў іх наогул ёсць сіла распаўсюдзіцца ў дадзенай краіне. Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сни́зу нареч.
1. зні́зу; (с нижней стороны) спады́спаду;
сни́зу ду́ет зні́зу дзьме;
2. перен. зні́зу;
стаха́новское движе́ние начало́сь сни́зу стаха́наўскі рух пача́ўся знізу;
◊
сни́зу до́верху зні́зу даве́рху.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фа́брыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.
1. Прамысловае прадпрыемства, якое апрацоўвае сыравіну пры дапамозе машын і для якога характэрны падзел працы па аперацыях. Тэкстыльная фабрыка. Абутковая фабрыка. □ Магутнай ракой, перакідваючыся з завода на завод, з фабрыкі на фабрыку, з калгаса ў калгас, пацёк — разліўся стаханаўскі рух па нашай радзіме. Купала. Мы цягнікі вадзілі, Палотны на фабрыках ткалі, Лес магутны валілі. Караткевіч.
2. перан.; чаго. Пра месца, дзе што‑н. ствараецца ў вялікай колькасці. Фабрыка хлусні. □ [Васіль:] — Думаю, што нядоўга чакаць, калі калгасы нашы .. стануць буйнымі фабрыкамі хлеба, малака, мяса. Шамякін. Фашысцкай навалы і фабрык смерці Ты, малады чытач, не ведаеш І не трэба, каб іх ты ведаў. Кірэенка.
[Ад лац. fabrica — майстэрня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)