стаха́наўка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. стаха́наўка стаха́наўкі
Р. стаха́наўкі стаха́навак
Д. стаха́наўцы стаха́наўкам
В. стаха́наўку стаха́навак
Т. стаха́наўкай
стаха́наўкаю
стаха́наўкамі
М. стаха́наўцы стаха́наўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стаха́наўка ж., ист. стаха́новка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стаха́наўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

Жан. да стаханавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стаха́навец, -наўца, мн. -наўцы, -наўцаў, м.

1. У СССР у 1930—1940 гг.: рабочы — наватар вытворчасці, які дабіўся высокай прадукцыйнасці працы.

2. Перадавы працаўнік (разм.).

|| ж. стаха́наўка, -і, ДМ -наўцы, мн. -і, -навак.

|| прым. стаха́наўскі, -ая, -ае.

С. рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стаха́новка стаха́наўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шэрсць, ‑і, ж.

1. Валасяное покрыва жывёл. Вепр ляжаў на баку, па ягонай мокрай бурай шэрсці поўз дымок. Самуйлёнак. Звер гэты быў незвычайнай велічыні .. Масці ён быў шэрай, шэрсць меў кудлатую і доўгую. Колас. // Валасы на твары, целе чалавека. — Дык што ж гэта?.. — закратаў мяккімі, даўгімі вусамі старшыня і пацёр шэрсць даўно нябрытай барады. Нікановіч.

2. Састрыжанае, вычасанае такое валасяное покрыва жывёл (авечак, коз і пад.). [Гаспадар] добра ведаў, колькі можна ўзяць за карову або за пуд шэрсці ці фунт масла. Чорны.

3. Пража, ніткі з такога валакна. — А якая якасць шэрсці для мінскага трыко? — пытаецца маладзенькая стаханаўка, разглядаючы пражу. «Полымя».

4. Тканіна з такой пражы. Касцюм з шэрсці. // Разм. Адзенне, пашытае з такой тканіны.

•••

Гладзіць па шэрсці гл. гладзіць.

Гладзіць супраць шэрсці гл. гладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)