Старча́ць ‘хапаць, быць дастатковым’ (ТС). З польск. starczyć, starczać ‘тс’. Гл. яшчэ выстарчаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насторч ’старчаком, старчма, усторч’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), сюды ж насторчыць ’вывіхнуць, выкруціць’ (слонім., Нар. лекс.), гл. сторч, старча́ць ’тырчаць’, параўн. nastorczyć oko ’пашкодзіць вока’ (Арх. Федар.), г. зн. ’накалоцца, напароцца на што-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Старчма́, старчмя́ ‘старчака’ (ТСБМ, Мал.), сто́рчма ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сто́рчма, сты́рчма, стэ́рчма ‘тс’ (ТС), старчмака́ (ТСБМ), стырчмака́ (Сцяшк. Сл.), старчмако́м ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Да старчаць (гл. сторч) з суф. ‑м(а); памылкова Шуба (Прыслоўе, 57), які с‑ лічыць прыставачным у прыслоўі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ста́рац ‘жабрак’; паэт. ‘стары чалавек’, ‘манах, духоўны настаўнік веруючых’ (ТСБМ), ‘жабрак’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Сл. Брэс.), ста́рэц ‘тс’ (ТС), старцава́ць, старча́ць ‘жабраваць’, старча́нка ‘жабрачка’ (ТС), старчаня́та ‘жабракі’ (Мат. Гом.). Да прасл. *starьcь (параўн. укр. ста́рец ‘жабрак’, рус. ста́рец ‘стары’, польск. starzec, чэш. stařec, балг. ста́рец, макед. старец), якое ўтворана ад прасл. *starъ ‘стары’ з суф. ‑ьcь (Слаўскі, SP, 1, 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)