ста́растаў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ста́растаў ста́растава ста́растава ста́раставы
Р. ста́раставага ста́раставай
ста́раставае
ста́раставага ста́раставых
Д. ста́раставаму ста́раставай ста́раставаму ста́раставым
В. ста́растаў (неадуш.)
ста́раставага (адуш.)
ста́раставу ста́растава ста́раставы (неадуш.)
ста́раставых (адуш.)
Т. ста́раставым ста́раставай
ста́раставаю
ста́раставым ста́раставымі
М. ста́раставым ста́раставай ста́раставым ста́раставых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ста́растаў, ‑ава.

Які належыць старасту. Старастава хата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́раста

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ста́раста ста́расты
Р. ста́расты ста́растаў
ста́раст
Д. ста́расту ста́растам
В. ста́расту ста́растаў
ста́раст
Т. ста́растам ста́растамі
М. ста́расце ста́растах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пастарава́ць ’пагаварыць’ (маст., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, да пастар© (гл.), які прапаведваючы, (шмат) гаворыць. Утварэнне, як, напрыклад, укр. постаростувати ’быць старастаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уплыво́вы, ‑ая, ‑ае.

Які робіць уплыў або здольны ўплываць на каго‑, што‑н.; аўтарытэтны. Нацэвіч выклікаў да сябе старастаў і найбольш уплывовых у сяле мужчын. Галавач. Сацыялізм у нашы дні стаў самай уплывовай грамадскай сілай. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мятну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Абл. Кінуцца куды‑н., у нейкім напрамку. З двара мятнуліся ў вуліцу гурбою дзеці, пабеглі на старастаў двор. Галавач. Напружыўшы ўсе сілы, Юткевіч матнуўся на сярэдзіну вуліцы і пабег... Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлю́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑люцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і падлюга. [Лясніцкі:] — Не верце хлусні фашысцкіх вырадкаў і іх халуёў-паліцаяў і розных старастаў. Гэта здраднікі і падлюкі! Шамякін. — У, шкура! — аж скрыг[а]нуў зубамі Вася. — Перабег, падлюка! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сну, звязаны са сном (у 1 знач.). Сонны стан. □ Роўны храп.. калыхаў сонную цішыню хаты. Лынькоў. // Які бывае ў сне. У зямлянцы чулася роўнае соннае дыханне.. сябровак [Каці]. Алешка. Вахву.. пачало скоўваць соннае адранцвенне.. Твар старастаў расплываўся бясформеннай плямай. Самуйлёнак. // Адведзены для сну (пра час). І вось у адну сонную ноч хлопцы Архіпа Іванюка ціха падышлі да логава і абяззброілі ўсіх да аднаго бандытаў. Кавалёў.

2. Які спіць. А «сіцыліст» усё спіць — ураднік проста не ведае, як арыштаваць соннага чалавека. Колас. Чуваць роўнае дыханне сонных людзей. Лынькоў. / у знач. наз. со́нны, ‑ага, м. [Марыся] кінулася ў спальню і пачала тармасіць сонных. Чарнышэвіч. // перан. Агорнуты сном. Сонны дом. // перан. Пасіўны, бяздзейны. Жыў на свеце Лявон, Молад, дужы быў ён, Толькі з воляй і доляй не бачыўся: Сонны сэрцам, душой, Драмаў ў хаце крывой, А выходзіў — слязамі след значыўся. Купала. // перан. Бязлюдны, заціхлы. Сонны горад. □ Хуценька памыўшыся, Вера выйшла на яшчэ сонную вуліцу. Асіпенка. // перан. Спакойны, нерухомы. Туманок, туманок! Хто цябе навалок На прадоннае, соннае возера Нарач? Лужанін. Гэтай раніцай доктар падслухаў усе птушыныя спевы, падглядзеў, як прачынаецца сонны лес. Васілевіч.

3. Які не зусім прачнуўся або хоча спаць. — Ну, чаго? — ускочыў яшчэ сонны Мікола. Новікаў. [Гайдук] млява пацягнуўся да тэлефона.. і доўга, з д’ябальскай цярплівасцю, выклікаў сонную тэлефаністку. Зарэцкі. / Пра жывёл, птушак. На верхавіне дуба спалохана затрапятала сонная птушка. Шамякін. // Уласцівы чалавеку, які хоча спаць або яшчэ не зусім прачнуўся. Сонны выгляд. □ [Дзяжурны] глядзіць соннымі вачыма, лена пытае. Данілевіч. Захрыпеў сонным голасам Скуратовіч: — Хто там? Чорны. // Вялы, слабы, пазбаўлены жвавасці. Дзе толькі дзяваліся яго запаволеныя, нібы нейкія сонныя рухі! Паслядовіч.

4. Снатворны (пра лекі). Сонныя кроплі. // Які выклікае сон, хіліць на сон. Сонны пошум лесу. □ Дзверы ў пакой, дзе былі хворыя, адкрывалі за сабою мяккі сонны змрок. Чорны. Бачыць [Ян], як хмары ўсё больш і больш закрываюць сонца і дзень робіцца шэры, дзень без руху, сонны і нудны. Пестрак.

•••

Сонная артэрыя гл. артэрыя.

Сонная хвароба гл. хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)