стара́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стара́нны стара́нная стара́ннае стара́нныя
Р. стара́ннага стара́ннай
стара́ннае
стара́ннага стара́нных
Д. стара́ннаму стара́ннай стара́ннаму стара́нным
В. стара́нны (неадуш.)
стара́ннага (адуш.)
стара́нную стара́ннае стара́нныя (неадуш.)
стара́нных (адуш.)
Т. стара́нным стара́ннай
стара́ннаю
стара́нным стара́ннымі
М. стара́нным стара́ннай стара́нным стара́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стара́нны, -ая, -ае.

Які адносіцца да справы са стараннем; дбайны, руплівы.

Старанная гаспадыня.

Старанна (прысл.) прыбраць пакой.

|| наз. стара́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стара́нны

1. стара́тельный, усе́рдный; приле́жный;

с. рабо́тнік — стара́тельный (усе́рдный) рабо́тник;

с. ву́чань — стара́тельный (приле́жный) учени́к;

2. тща́тельный;

~нная падрыхто́ўка — тща́тельная подгото́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стара́нны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да работы, справы са стараннем; дбайны, руплівы. Старанны вучань. □ Адразу ж пацяплеў блакіт: Хвалю Вясны ўпартасць і людзей старанных, Якія будзяць раніцай зямлю І славяць мір у песнях палымяных. Калачынскі. У школьным гуртку юных тэхнікаў Андрэй быў самы старанны, ніхто не мог зрабіць такой мадэлі, як ён. Чарнышэвіч. // Які выражае стараннасць, сведчыць аб ёй. Старанная падрыхтоўка. □ На кавалку бляхі нечай стараннай рукой .. былі выпісаны акуратныя словы: «Калгас «Ленінскі шлях». Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

найбо́льш, прысл.

Больш за іншых, асабліва.

Н. старанны вучань.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рачи́тельный руплі́вы, стара́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Вельмі старанны, працавіты чалавек; рабацяга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стара́тельный стара́нны, руплі́вы;

стара́тельный челове́к стара́нны (руплі́вы) чалаве́к, руплі́вец.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабаця́шчы, -ая, -ае (разм.).

Які любіць працу, многа і добра працуе; старанны.

Р. сын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ре́вностный стара́нны, дба́йны, руплі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)