старажава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. старажу́ю старажу́ем
2-я ас. старажу́еш старажу́еце
3-я ас. старажу́е старажу́юць
Прошлы час
м. старажава́ў старажава́лі
ж. старажава́ла
н. старажава́ла
Загадны лад
2-я ас. старажу́й старажу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час старажу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

старажава́ць несов. сторожи́ть, сторожева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; незак.

Разм.

1. Выконваць абавязкі стоража. — Даўно старажуеш тут? — запытаў Лабановіч. — Да ўжо, мусіць, чацвёрты год, — адказаў стораж. Колас.

2. каго-што. Вартаваць каго‑, што‑н., пільнаваць каго‑, што‑н. «Прыпушчу, думаю, на часінку [пасвіцца каня], не канешне ж Лаўрэну цягнуцца тут, у яго вунь якія абшары старажаваць». Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старажава́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. старажаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)