ста́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і бюстгальтар.

|| прым. ста́нікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́нік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ста́нік ста́нікі
Р. ста́ніка ста́нікаў
Д. ста́ніку ста́нікам
В. ста́нік ста́нікі
Т. ста́нікам ста́нікамі
М. ста́ніку ста́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ста́нік м., разг. ли́фчик; лиф

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́нік, ‑а, м.

1. Тое, што і стан ​1 (у 2 знач.); ліф. Смуглявыя плечы вытыркваліся з занадта вялікага выразу, а поўныя грудзі, здавалася, вось-вось разарвуць туга нацягнуты станік сукенкі. Ваданосаў.

2. Тое, што і бюстгальтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ста́нік ‘ліф; бюстгальтар’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., ЛА, 4), ‘верхняя жаночая вопратка без рукавоў; бюстгальтар’ (Сцяшк.), ‘ніжняя вопратка без рукавоў, якую носяць дзеці, жанчыны паверх кашулі’ (Сл. Брэс.). Да стан1 ‘стан, фігура’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́фчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Прадмет жаночай бялізны, які аблягае грудзі; станік.

|| прым. лі́фчыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бюстга́льтар, ‑а, м.

Жаночы ліфчык для падтрымання бюста; станік.

[Ням. Büstenhalter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ли́фчик лі́фчык, -ка м., ста́нік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лиф ліф, род. лі́фа м., ста́нік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

турні́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да турніру; які з’яўляецца турнірам. Балельшчыкі футбола, такія, як Станік, часта збіраліся ля турнірнай табліцы матчаў. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)