станда́ртны, -ая, -ае.

1. гл. стандарт.

2. Які адпавядае стандарту (у 1 знач.).

Стандартныя катэджы.

3. перан. Які з’яўляецца стандартам (у 2 знач.), шаблонны, трафарэтны.

Стандартныя адказы.

|| наз. станда́ртнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

станда́ртны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. станда́ртны станда́ртная станда́ртнае станда́ртныя
Р. станда́ртнага станда́ртнай
станда́ртнае
станда́ртнага станда́ртных
Д. станда́ртнаму станда́ртнай станда́ртнаму станда́ртным
В. станда́ртны (неадуш.)
станда́ртнага (адуш.)
станда́ртную станда́ртнае станда́ртныя (неадуш.)
станда́ртных (адуш.)
Т. станда́ртным станда́ртнай
станда́ртнаю
станда́ртным станда́ртнымі
М. станда́ртным станда́ртнай станда́ртным станда́ртных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

станда́ртны

прыметнік, адносны

станда́ртны прям., перен. станда́ртный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

станда́ртны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае стандарту (у 1 і 2 знач.); тыпавы. Стандартныя дэталі. Стандартная мэбля. □ Раніцай я атрымаў пісьмо, шэры стандартны канверт з грыфам той установы, у якую з месяц назад пісаў просьбу. Асіпенка. За якога паўкіламетра ад стандартнай хаты пуцявога абходчыка спыняемся. С. Александровіч.

2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці; шаблонны, трафарэтны. Стандартныя словы. □ «Але чаму ж ты, сакратар райкома, быў да гэтага часу там толькі наездамі?» — крытыкаваў ён сам сябе і, акрамя стандартнага адказу: «Рукі не даходзілі. Часу не хапала», нічога не знаходзіў. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

станда́рт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Тыпавы ўзор, мадэль, якім павінна адпавядаць што-н. сваім памерам, формай, якасцю і пад.

Зацверджаны с. вырабаў.

2. перан. Тое, што не мае ў сабе нічога арыгінальнага, своеасаблівага, творчага.

Дзейнічаць па стандарце.

|| прым. станда́ртны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

станда́ртный станда́ртны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тыпавы́, -а́я, -о́е.

1. Які з’яўляецца тыпам, узорам, мадэллю для чаго-н.

Школа пабудавана па тыпавым праекце.

2. Які адпавядае пэўнаму тыпу, узору, мадэлі; стандартны.

Трохпавярховы т. будынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́ркуш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Стандартны (тонкі, плоскі) кавалак паперы.

А. са сшытка.

2. Адзінка вымярэння аб’ёму друкаванага тэксту (спец.).

Аўтарскі аркуш — 40000 друкарскіх знакаў з прабеламі.

|| прым. а́ркушны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыпавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які з’яўляецца тыпам, узорам, мадэллю для чаго‑н. Дзяржбуду .. прапанавана распрацаваць .. новыя тыпавыя праекты будынкаў бібліятэк для розных раёнаў краіны. «Звязда».

2. Які адпавядае пэўнаму тыпу, узору, мадэлі; стандартны. Тыпавы кароўнік. □ Неўзабаве Мікола падышоў да гасцініцы. Гэта быў тыпавы трохпавярховы будынак, які можна сустрэць у любым больш-менш буйным раённым горадзе. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)