сталява́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы па выплаўцы сталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталява́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сталява́р сталява́ры
Р. сталява́ра сталява́раў
Д. сталява́ру сталява́рам
В. сталява́ра сталява́раў
Т. сталява́рам сталява́рамі
М. сталява́ру сталява́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сталява́р м. сталева́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сталява́р, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па сталеварэнню. У кожнага ёсць свае справы, ў мяне, сталявара, — руда, З якое адменныя сплавы Звыш плана павінен я даць. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сталева́р сталява́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сталя... (гл. стале...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «стале...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: сталявар, сталяварскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кла́сны, -ая, -ае.

1. гл. клас.

2. у знач. наз. кла́сны, -ага, м.; кла́сная, -ай, ж. Класны кіраўнік (разм.).

3. Які мае пэўны клас, разрад (пра судна і г.д.; спец.).

4. Які мае высокую ступень чаго-н.; які паказвае клас (у 7 знач.).

К. сталявар.

К. спартсмен.

Класная гульня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Разм. і спец. Дзеянне паводле дзеясл. завальваць — заваліць (у 1 знач.). Праз пяць хвілін сталявар праводзіў завалку печы шыхтай. Данілевіч.

2. Сумесь матэрыялаў, якой напаўняюць плавільную печ; шыхта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́мны ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Наследны, радавы. Патомны маёнтак.

2. Які ад роду належыць да якога‑н. саслоўя; прыродны. Патомны дваранін, Вярсенеў зразумеў вялікую справядлівасць народнай барацьбы і ўбачыў у рэвалюцыі не разбуральную, а стваральную сілу. Сяргейчык. // Які належыць да сям’і, што ўвесь час займаецца пэўнай справай, пэўным рамяством. Патомны сталявар. Патомны рыбак.

пато́мны ​2, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца, праводзіцца па тамах, па кожным томе асобна. Патомнае выданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)