ста́ласць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ста́ласць
Р. ста́ласці
Д. ста́ласці
В. ста́ласць
Т. ста́ласцю
М. ста́ласці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ста́ласць ж.

1. зре́лость; соли́дность;

2. соли́дность, степе́нность, основа́тельность;

3. постоя́нство ср.;

4. зре́лость;

1-4 см. ста́лы 1-3, 5;

атэста́т ~ці — аттеста́т зре́лости

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць сталага (у 1–3 і 5 знач.); высокая ступень развіцця, дасканаласці. Сталасць думак. Творчая сталасць пісьменніка. Палітычная сталасць моладзі. □ Роля Марылькі была пераходнай ад травесці да гераінь, яна сведчыла аб сталасці таленту актрысы, аб яе акцёрскім майстэрстве. «Полымя». Сярод таварыш[а]ў Сцёпка выдзяляўся сваёю стараннасцю ў навуцы, сваёю сталасцю і сур’ёзнасцю. Колас.

2. Стан арганізма, які дасягнуў поўнага развіцця. Васемнаццаць год — час юнацкай сталасці.

•••

Атэстат сталасці гл. атэстат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў дарослым, дасягнуў поўнага развіцця.

Сталыя мужчыны.

2. Здольны дзейнічаць самастойна, без дапамогі; сур’ёзны.

Арганізатар малады, але с.

3. Вопытны, які дасягнуў майстэрства ў чым-н., які вылучаецца грунтоўнасцю.

С. празаік.

4. Нязменны, разлічаны на доўгі час.

Сталае месца для жылля.

Атрымаць сталае месца работы.

5. Добра, грунтоўна абдуманы.

Сталае рашэнне.

С. вывад.

|| наз. ста́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спе́ласць, -і, ж.

1. гл. спелы.

2. перан. Высокая ступень чаго-н., дасканаласць; сталасць.

Сапраўдная творчая спеласць прыйшла значна пазней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зре́лость

1. спе́ласць, -ці ж.;

2. (возраста) ста́ласць, -ці ж.;

3. перен. ста́ласць, -ці ж.;

зре́лость мы́сли ста́ласць ду́мкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возмужа́лость узмужне́ласць, -ці ж., ста́ласць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

степе́нность пава́жнасць, -ці ж., ста́ласць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пастанаве́нне ’пастанова, палажэнне, умова’ (Нас.), ст.-бел. постановенье (XV ст.). Са ст.-польск. postanowienie ’тс’, ’сталасць’, ’сямейнае палажэнне’, ’дзяржаўная канстытуцыя’, ’план’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даро́слы, -ая, -ае.

1. Які выйшаў з дзіцячага ўзросту, набыў сталасць.

Д. юнак.

2. у знач. наз. даро́слы, -ага, м., даро́слая, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Чалавек, які дасягнуў поўнай сталасці па гадах, паводзінах, дзеяннях.

Дарослыя вялі гутарку на прызбе.

|| наз. даро́сласць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)