ста́йня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ста́йня ста́йні
Р. ста́йні ста́йняў
Д. ста́йні ста́йням
В. ста́йню ста́йні
Т. ста́йняй
ста́йняю
ста́йнямі
М. ста́йні ста́йнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стае́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Конь, якога трымаюць на стайні для выезду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́ўгіевы,

У выразе: аўгіевы стайні — пра вельмі запушчанае памяшканне або пра справы, якія знаходзяцца ў крайнім беспарадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́ўгіеў: а́ўгіевы ста́йні а́вгиевы коню́шни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́вгиев / а́вгиевы коню́шни миф., перен. а́ўгіевы ста́йні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́йня ж. коню́шня;

а́ўгіевы ста́йніа́вгиевы коню́шни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́йня, ‑і, ж.

Памяшканне для коней, канюшня. Конюх выпускае з стайні коней На вясёлы вадапойны збор. Астрэйка. Са стайні конюх вывеў на шпацыр варанога жарабца. Чарнышэвіч.

•••

Аўгіевы стайні (канюшні) — пра вельмі забруджанае памяшканне, а таксама аб справах, у якіх пануе поўнае бязладдзе, блытаніна (ад грэчаскага міфа пра стайні цара Аўгія, што не чысціліся 30 год і былі вычышчаны Гераклам за адзін дзень).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́ўгіеў, ‑ева.

У выразе: аўгіевы стайні гл. стайня.

[Ад імя легендарнага цара старажытнагрэчаскай міфалогіі Аўгія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́йневы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стайні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ардэ́н, ‑а, м.

Парода ламавых коней. У стайні, апанаваны вясельным настроем, выхваляўся сваёю годнасцю гнеды ардэн. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)