ссяда́цца гл. ссесціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссяда́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. ссяда́ецца ссяда́юцца
Прошлы час
м. ссяда́ўся ссяда́ліся
ж. ссяда́лася
н. ссяда́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ссяда́цца несов.

1. (уменьшаться в объёме) сседа́ться, сади́ться;

2. (уплотняться) сседа́ться, оседа́ть;

3. (о молоке) свора́чиваться, свёртываться;

1-3 см. ссе́сціся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ссяда́цца, ‑аецца.

Незак. да ссесціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссе́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., сся́дзецца; зак.

1. Выпасці ў выглядзе асадку з раствору.

2. Пра тканіну, матэрыял: стаць карацейшым, збегчыся.

3. Стаць больш шчыльным, цвёрдым.

Снег ссеўся.

4. Вылучыць дробныя цвёрдыя часткі, камкі (пра малако).

Малако сселася.

|| незак. ссяда́цца, -а́ецца.

|| наз. ссяда́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссяда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. ссядацца — ссесціся (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сседа́тьсяII несов., разг. (о жидкостях) ссяда́цца; (о молоке) абрызга́ць, скіса́цца; (при кипячении) адкіпа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сцяць1 ’ссячы, зрэзаць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Шат., ТС, Сл. ПЗБ; зах., ЛА, 5; Варл., Сцяшк.). Мяркулава (Этимология–1975, 62–63) мяркуе, што сцяць1 мае агульнае паходжанне са сцяць2, але гэты дзеяслоў больш позні без індаеўрапейскіх паралеляў; развіццё значэння ’цягнуць’ → ’біць, удараць’ → ’сячы’; далей гл. цяць.

Сцяць2 ’абхапіўшы сціснуць’, ’сціснуць (грудзі, горла), перашкаджаючы дыхаць’, ’шчыльна злучыць (губы, зубы, пальцы і пад.)’ (ТСБМ), ’злучыць, сціснуць’ (Байк. і Некр., Варл., Шат., ТС; палес., ЛА, 5), ’ударыць’ (зах., цэнтр., ЛА, 5), сця́цца ’пакрыцца тонкім лёдам, замерзнуць’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.; ашм., Стан.; ЛА, 5), ’пасварыцца, пацапацца’ (Сл. ПЗБ), сціна́ць ’перахопліваць дыханне’ (Гарэц.), ’шчыльна змыкаць, сціскаць, сашчамляць’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), сціна́цца ’пакрывацца тонкім лёдам’ (Сл. ПЗБ, Варл., Сцяц. Сл.), ’дрыжаць’ (ЛА, 5), ’сварыцца або біцца’ (Нас.), ’замярзаць’, ’туляцца, хавацца’ (Бяльк.), сці́нка ’схватка, сутычка’ (Нас.). Укр. стина́ти ’сціскаць (зубы)’, стина́тися ’пачаць спрэчку, бойку, схапіцца’, дыял. ’згусаць, ссядацца (пра малако)’, стараж.-рус. сътѧтисѧ ’згусціцца’, польск. ścięta (krew) ’згуслая (кроў)’, славен. stéti se ’згуснуць (аб крыві)’. Прасл. *sъtęti (), *stinati () ’сцягвацца’, ’гуснуць, рабіцца больш шчыльным’ да і.-е. *ten‑ ’цягнуць, нацягваць’, ’рабіць больш густым (аб малацэ, вадзе, паветры)’. Буга (Rinkt., 2, 318) прыводзіць у якасці паралелі літ. tẽna, tenėti ’згусаць, застываць, гусцець’; параўн. сцягнуць, цягнуць. Гл. Мяркулава, Этимология–1975, 52 і наст.; ЕСУМ, 5, 485. Параўн. яшчэ сціна́цца ’плакаць, аж выпроствацца’ і сціга́цца ’крычаць, аж выпроствацца’ (Бяльк.), сцяна́цца, сцяга́цца ’роспачна плакаць’ (Юрч. Сін.), а таксама серб.-харв. сте́гнути зубе ’сцяць зубы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свора́чиваться

1. (скатываться трубкой) скру́чвацца;

2. (заворачиваться с краёв) зго́ртвацца;

3. (укладываться, согнувшись) ску́рчвацца, скру́чвацца;

4. (о жидкостях) згуса́ць; (сседаться) ссяда́цца; (о молоке) абрызга́ць, скіса́цца; (при кипячении) адкіпа́ць;

5. перен. (суживаться, ограничиваться в деятельности) зго́ртвацца; (сокращаться) скарача́цца;

6. воен. (перестраиваться в колонну) перастро́йвацца, перашыхто́ўвацца (у кало́ну);

7. (портиться от верчения) разг. скру́чвацца;

8. страд. зваро́чвацца; скру́чвацца; зго́ртвацца; скарача́цца; перастро́йвацца; збо́чвацца; збіва́цца; см. свора́чивать 1, 2, 4—10.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свёртываться

1. (скатываться трубкой) скру́чвацца;

2. (заворачиваться с краёв) зго́ртвацца;

лепестки́ свёртываются пялёсткі зго́ртваюцца;

3. (укладываться, согнувшись) ску́рчвацца, скру́чвацца;

4. (о жидкостях) згуса́ць; (сседаться) ссяда́цца; (о молоке) абрызга́ць, скіса́ць, скіса́цца; (при кипячении) адкіпа́ць;

кровь свёртывается кроў згуса́е;

5. воен. (перестраиваться в колонну) перастро́йвацца, перашыхто́ўвацца (у кало́ну);

6. перен. (суживаться, ограничиваться в деятельности) зго́ртвацца; (сокращаться) скарача́цца, скаро́чвацца;

7. (портиться от верчения) разг. скру́чвацца; см. сверну́ться 1—6, 8;

8. страд. скру́чвацца; зго́ртвацца; скарача́цца; перастро́йвацца; зваро́чвацца; збо́чвацца; выві́хвацца; збіва́цца; см. свёртывать 1, 3—9.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)